«Уладзімір Караткевіч — рыцар зямлі беларускай» — выставы да 93-годдзя пісьменніка


У Аршанскім музеi У.С.Караткевiча 9 лістапада 2023 г. працуе выстава “Уладзімір Караткевіч – рыцар зямли беларускай”, прысвечаная 93-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Уладзімір Караткевіч – беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Адна з найбольш яскравых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX ст. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Ладдзя роспачы”, раманы “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”, нарыс “Зямля пад белымі крыламі”.

На выставе ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены кнігі пісьменніка з дароўнымі надпісамі для родных і сяброў, выданне рамана “Чорны замак Альшанскі” у часопісе “Нёман” за 1980 год, лісты-віншаванні, падараваныя Уладзімірам Караткевічам родным Якуба Коласа – сям’і Данілы і Аляўціны Міцкевіч, фотаздымкі Уладзіміра Караткевіча, яго сям’і і сяброў, зробленыя ў 1960-1970-я гг. падчас вандровак, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў.

Выстава будзе дзейнічаць з 9 лістапада 2023 г. па 30 лістапада 2023 г. штодзень, апрача панядзелка, з 10.00 да 18.00.

Чакаем Вас па адрасе: г.Орша, вул. Уладзіміра Ленiна, 26.

Тэлефон для даведак: 8 (0216) 51-18-49.

987