Прэзентацыя кнігі Галіны Загурскай «Санеты»


Новая кніга Галіны Загурскай «Санеты» выйшла ў 2024 г. Пад адной вокладкай сабраны асобныя санеты, цыклы і вянкі санетаў. У іх аўтар распавядае пра звычаі продкаў, менталітэт беларусаў, пра дабро і зло, веру і нявер'е, чалавечнае ў чалавеку. Шчырыя радкі прысвечаны светламу пачуццю — каханню. Сціслая вершаваная форма прасякнута глыбокімі развагамі пра сям'ю і Радзіму, прыроду і людзей.

Павіншаваць аўтара збяруцца аматары творчасці Г. П. Загурскай, калегі па пісьменніцкім цэху, неабыякавыя да сучаснай літаратуры слухачы.

Запрашаем у канферэнц-залу ў Музеі беларускага кнігадрукавання 18 кастрычніка 2024 г. а 15-й гадзіне (даведкі па тэл. 46-57-25).

312