Лекцыя па лазапляценні ад майстра Міхаіла Гільніча


23 лістапада а 13-й гадзіне Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Пааазер’я ў рамках выстаўкі «З лазы.by» запрашае наведаць лекцыю па лазапляценні ад майстра Міхаіла Паўлавіча Гільніча.

Міхаіл Паўлавіч лічыцца пачынальнікам наваполацкай школы лазапляцення. Сваю працу ў гэтым накірунку рамяства ён распачаў яшчэ ў 1980 годзе. Сёння на яго творчым рахунку сотні разнастайных вырабаў: ад кошыкаў і скрынак да вялікіх лазовых гарнітураў. Майстар валодае ўнікальнымі тэхнікамі пляцення, некаторыя з якіх вынайшаў самастойна. Работы Міхаіла Гільніча ёсць у прыватных калекцыях у Германіі, Аўстрыі, Расіі, нават экспанаваліся на ВДНГ у Маскве.

Пазнаёміцца з майстрам, тэхнікамі пляцення, паслухаць аб асаблівасцях лазапляцення на Паазер’і, задаць свае пытанні, убачыць плеценыя майстрам вырабы, што экспануюцца на новай выстаўцы «З лазы.by», запрашаем усіх жадаючых!

204