Запрашаем на майстар-клас па вырабе каляднага вянка


Напярэдадні Калядаў запрашаем 22 снежня (нядзеля) у 14.00 да нас у Музей, каб зрабіць па-сапраўднаму зімовае ўпрыгажэнне - калядны вяночак пад кіраўніцтвам расліннай феі Алены Марозавай.

У мінулым годзе разам з Аленай мы рабілі купальскі вянок, і ўсе нашы госці засталіся вельмі задаволеныя. Таму і зараз не ўпусціце магчымасць стаць удзельнікам калядных цудаў.

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная. Абавязковы папярэдні запіс па тэл 46 30 41 або ў асабістыя паведамленні.

197