Запрашаем на майстар-клас!


Неад’емнай часткай вобразу сучаснага чалавека з’яўляюцца розныя аксесуары. Вельмі прыемна шукаць у крамах, на розных камерцыйных інтэрнэт-пляцоўках цікавую цацку альбо забаўку. А яшчэ лепш зрабіць прыгожую рэч сваімі рукамі, якая дакладна будзе толькі ў вас і падкрэсліць ваш густ, а таксама стыль.

29 сакавіка ў 12.00 Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае на майстар-клас па вырабе бірулек з фетру. Увага! Колькасць месцаў абмежаваная. Папярэдні запіс па тэлефоне: 46-30-41.

499