Прэзентацыя па выніках праекта «У арт-прасторы Мастацкай галерэі»


11 красавіка ў 16.00 адбудзецца прэзентацыя па выніках праекта «У арт-прасторы Мастацкай галерэі».

Адукацыйна-выхаваўчы праект ажыццяўляецца дзякуючы агульным намаганням Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай і Мастацкай галерэі.

Амаль два месяцы студэнты другога курса спецыяльнасці «Дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя» пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры архітэктуры і дызайну Андрэя Анатольевіча Піскуна працавалі ў залах Мастацкай галерэі.

Крыніцай для натхнення стала стацыянарная выстава «Сценапіс XII-XIX стст. Спаса-Праабражэнскага храма». Выстава алейнага жывапісу XVIII-XIX стст., які быў адпластаваны са сцен храма падчас рэстаўрацыі, дазваляе прадставіць у поўным аб'ёме гістарычную і культурную каштоўнасць унікальнага помніка архітэктуры і жывапісу — Спаса-Праабражэнскага храма Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку.

Зробленыя студэнтамі копіі фрагментаў сценапісу будуць дэманстравацца падчас прэзентацыі.

213