Упершыню Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я сумесна з фальклорным гуртом “Варган” ладзяць старажытны абрад ушанавання ўраджаю “БАГАЧ”!
У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджаю (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”). Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу. Запаленая свечка, як правобраз сонца, суадносіць абрад са святкаваннем восеньскага раўнадзенства. Аб'яднанне ж свечкі і зерня, сімвала дабрабыту, дэманструе ўяўленне пра сонца як пра апекуна земляробства.
Падчас свята адбудуцца:
- майстар-клас па вырабе мяшэчка для жыта
- абрад ссыпання жыта ў агульны багач
- святочны абыход музея з багачом
- традыцыйныя спевы ад гурта “Варган”
- вясёлыя гульні
- дзіцячая пляцоўка
- пачастунак гарбатай з мёдам
Свята адбудзецца 23 верасня а 12-й гадзіне
Кошт - 2 рублі