Сябры! 20 студзеня ў 11.00 Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я запрашае Вас на майстар-клас "Жывёльны свет у выцінанцы".
З танюткай чырвонай i сіняй паперы
Дзiвосныя ўзоры на вокны i дзверы.
I cвецяцца ўзімку, і свецяцца ўранку
На сценах, як сонечны сон, выцiнанкi.
Iх пальчыкi тонкія гладзяць пяшчотна,
I кожная з iх – як заснуўшая нота.
Здаецца – дыхнi – i цiхмяная казка
Агорне шчымліваю крохкаю ласкай.
Л. Забалоцкая
Усе матэрыялы: нажніцы, папера, алоўкі і добры настрой – мы забяспечым!
УВАХОД: поўны – 3 руб.
ільготны – 1.5 руб.