Запрашаем на свята “Вясна-красна!” у гонар абуджэння прыроды і свята Вялікдзень!
Калі? 1 мая - 13:00
Дзе? Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я
Што будзе на свяце?
- - Знаёмства з велікоднымі (пасхальнымі) традыцыямі беларусаў
- - Карагоды, спевы, танцы
- - Інструментальная музыка: дуда, гармонік, бубен, скрыпка
- - Гульні з яйкамі
- - Пачастункі і гарбата з зёлак
А яшчэ:
Вы пабачыце "Валачобны абрад" - унікальную традыцыю Віцебшчыны, калі мужчынскі гурт валачобнікаў, спяваючы велічальныя песні, абыходзіць хаты на Велікодным тыдні.
Што можна ўзяць з сабой:
- - яйкі для гульняў
- - прысмакі для агульнага святочнага стала
Пры ўдзеле фальклорных гуртоў “Варган” (г. Полацк) і “Рэхта” (в. Вялікі Поўсвіж, Лепельскі р-н)
Уваход - 3 рублі, дзеткам да 7 год - бясплатна!
Адрас: г. Полацк, вул. Войкава, 1
Т. 46-30-41